НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH
557 subscribers
5.34K photos
736 videos
17 files
3.34K links
Канал партыі Мікалая Статкевіча
НАРОДНАЯ ГРАМАДА

Народная Грамада - сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.

Сайт - hramada.org

Чат -https://t.me/+6vMFTQz1_VZmYjli
Download Telegram
Что это было? Ночью в регионе зафиксировали четыре беспилотника. Недалеко от Биржай найдены обломки ракеты, выпущенной из истребителя НАТО

Минувшей ночью в нескольких регионах Литвы дважды объявляли воздушную тревогу из-за угрозы беспилотников.

Сначала предупреждения получили жители Вильнюсского и Утенского уездов, затем тревога распространилась на значительную часть центральной и северной Литвы.


Глава Национального центра управления кризисами Вилмантас Виткаускас сообщил LRT, что в регионе зафиксировали четыре беспилотника, один из которых пролетел через территорию Литвы.

Предположительно, он вошёл в воздушное пространство страны со стороны Беларуси в районе Друскининкай и покинул его возле Пасвалиса, направившись в Латвию.


Для перехвата поднимались истребители НАТО, однако сбить беспилотник не удалось.

Премьер-министр Миндаугас Синкявичюс сообщил, что возле Биржай, по предварительным данным, обнаружены обломки ракеты, выпущенной истребителем НАТО.

Из-за воздушных угроз временно ограничивали работу аэропортов Вильнюса и Каунаса.

По предварительным сведениям, в Вильнюсе были затронуты три рейса с более чем 400 пассажирами.


Предупреждения об угрозе также объявлялись в Латвии и Эстонии.

Власти Литвы призывают жителей не приближаться к подозрительным предметам, не трогать их и сообщать о находках по номеру 112.

Обстоятельства ночных происшествий будут расследованы.


Министерство обороны / Facebook

новости в Литве 
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Віталь «Вітушка» Трыгубаў нарадзіўся ў Менску. Паводле адукацыі - юрыст-палітолаг. У 2015 годзе далучыўся да «Маладога Фронту». Арганізоўваў пратэставыя акцыі. Браў удзел у абароне Курапатаў. Быў затрыманы па справе «Белага легіёну». У 2018 годзе стаў сакратаром «Маладога Фронту». Адзін з арганізатараў акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з рф у 2019 годзе. У 2021-м быў вымушаны зьехаць з Беларусі.

​У лютым 2022 году быў у першай калёне дабраахвотнікаў, якія з тэрыторыі Эўропы рушылі на вызваленьне Кіеўшчыны. Выконваў баявыя задачы на Мікалаеўскім, Запароскім, Харкаўскім, Данецкім кірунках, абараняў Бахмут. Браў удзел у апэрацыях на тэрыторыі рф.

​Удзельнічаў у апэрацыі «Vivaldi» у складзе БДК батальёну «Hatred» 3-й АШБр. Загінуў падчас выкананьня баявой задачы на Ліманскім кірунку.
​Пахаваны на Нацыянальным вайсковым мэмарыяльным могільніку, на месцы пад нумарам 25 у 7-м шэрагу 7-га сэктару А.

​Памятаем! Адпомсьцім!

ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ

Instagram | YouTube
Telegram | LinkedIn
Facebook | Threads
Forwarded from STATKEVICH M
УВЯЗНЕНЫ ЗА ПРАЎДУ
Павел Спірын — відэаблогер, аўтар грамадска-палітычных расследаванняў, юрыст і былы палітвязень, узяў удзел у акцыі салідарнасці з незалежнымі беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні, іх чытачамі тут і прадставіў сваю аўдыёверсію аднаго з фрагментаў маёй кнігі "І гэта ўсё ў табе".
Палітычныя відэа Паўла набіралі сотні тысяч праглядаў.
Адна з найбольш вядомых яго прац - фільм «Грань», прысвечаны наступствам жорсткага наркатычнага заканадаўства ў Беларусі. У 2019 годзе беларускія ўлады ўнеслі фільм у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Але крымінальны пераслед за яго пачаўся ўжо пасля актыўнага ўдзелу Спірына ў палітычнай кампаніі 2020 года.
Другім відэа, якое стала падставай для крымінальнай справы, быў ролік «Жуткая тайна генпрокурора Беларуси: карт-бланш на садизм».
Яго затрымалі ў верасні 2020 года і "прысудзілі"4 з паловай гады пазбаўлення волі, да якіх потым дадалі яшчэ год.
Павел быў вызвалены напрыканцы 2026 года. Ён выехаў у Літву, дзе аднавіў блогерскую і палітычную дзейнасць.
Forwarded from STATKEVICH M
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Каб здарыўся 2020 год, кожны з нас рабіў частку адной вялікай справы.
Мы зрабілі некалькі памылак, за якія заплацілі дарагую цану.
Лёс дасць  яшчэ адзін шанц. Трэба давесці да канца распачатую працу.
І гэта будзе зроблена.
Для гэтага кожны зараз робіць тое, што мы рабілі для 2020-га.
Гэта відэа яшчэ адна цаглінка для пабудовы Беларусі.
З павагай да народа.

Павал Спірын
❤3
Сёння — гадавіна смерці Рамана Бандарэнкі

Яму было ўсяго 31 год. Мастак, выпускнік Акадэміі мастацтваў, ён даваў урокі малявання дзецям і працаваў дырэктарам крамы. Ён, як і большасць беларусаў, быў супраць несправядлівасці, гвалту і фальсіфікацый рэжыму Лукашэнкі.

11 лістапада 2020 года ў мінскім двары на «Плошчы Перамен» людзі ў цывільным зразалі бел-чырвона-белыя стужкі. Раман убачыў гэта ў дваровым чаце, напісаў «Я выходжу» — і больш дадому не вярнуўся. На вачах у суседзяў яго жорстка збілі, зацягнулі ў мікрааўтобус і адвезлі ў РУУС. Праз некалькі гадзін ён трапіў у бальніцу з цяжкай чэрапна-мазгавой траўмай. 12 лістапада 2020 года Раман Бандарэнка памёр у бальніцы.

Улады спрабавалі перакласці віну на самога Рамана, сцвярджаючы, што ён быў п'яны. Але медыцынскія дакументы даказалі: у яго крыві не было алкаголю. Урачы, якія распавялі людзям праўду, таксама былі рэпрэсаваныя нелегітымнай уладай. Вінаватыя ў смерці Рамана так і не панеслі адказнасці. Крымінальную справу прыпынілі, не знайшоўшы тых, каго можна прыцягнуць.

Нелегітымны рэжым зрабіў ўсё, каб людзі забылі пра Рамана. Але яго словы «Я выходжу» сталі дэвізам для пратэсту. Бо эта выбар чалавека, які не мог маўчаць. І праз шэсць гадоў памяць пра Рамана жыве: ля яго фота каля амбасады Беларусі ў Літве кожны вечар запальваецца зніч, а ў гадавіну яго смерці беларусы за мяжой выходзяць на акцыі памяці.

Жыве Беларусь🤍❤️🤍 Не забудзем!
❤1
Forwarded from STATKEVICH M
Маю кнігу "І гэта ўсё ў табе" можна набыць  у Варшаве на фестывалі беларускай інтэлектуальнай кнігі ПРАДМОВА з 13 лістапада ад 17:00
да 15 лістапада дa 19:00
ul. Zielna 39, Dom Spotkań z Historią, IV pavierch
❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Автомобильная часть крымского моста стала полностью непригодна к езде

На эти кадры можно смотреть вечно...
Forwarded from STATKEVICH M
ВЯРТАННЕ ЛІДЭРА

Сяргей Ціханоўскі — лідэр пратэстаў 2020 года і былы палітвязень — узяў удзел у акцыі салідарнасці з незалежнымі беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні і іх чытачамі, а таксама прадставіў тут сваю аўдыёверсію аднаго з фрагментаў маёй кнігі "І гэта ўсё ў табе".

Зараз шмат хто пнецца ў "лідэры". Але, на жаль, у найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі сапраўдных альтэрнатыўных лідэраў было вобмаль. Лідэр — гэта той, хто вядзе за сабой іншых, не зважаючы на перашкоды і рызыку для сябе. А тут усё больш палахлівыя імітатары альбо рахманыя "прагматыкі". Сяргей па сваіх якасцях — сапраўдны лідэр. Таму і быў прэвентыўна нейтралізаваны. Ён годна вытрымаў выпрабаванні і катаванні турэмнага пекла. І праходзіць зараз вельмі складанае выпрабаванне вяртаннем у вольнае жыццё.

Пяць гадоў быць выкрасленым з яго, жыць па навязаных правілах, амаль у поўнай ізаляцыі ад блізкіх і свету, а потым вярнуцца ў гэты свет, дзе за пяць год змяніліся не толькі тэхналогіі і палітычная сітуацыя, але змяніліся і людзі, якіх ведаў раней, — сапраўды вельмі складана.

Некаторыя змены цяжка прыняць, калі самыя блізкія людзі, змушаныя прыстасоўвацца да сітуацыі без цябе, мяняюць свой лад жыцця і гэты новы лад незваротна мяняе не толькі іх, але і вашыя стасункі. З такім цяжка змірыцца, калі таго, што дапамагала трымацца столькі год, ужо не існуе. Але гэта неабходна прыняць, трэба шукаць новыя сэнсы і апірышчы.

Я спадзяюся, што ў цябе атрымаецца, Сяргей. Ты патрэбен Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой!
Forwarded from STATKEVICH M
Фота зроблена падчас стрыму Сяргея Ціханоўскага са мной, дзе я распавёў пра стратэгію "кандыдатаў пратэсту" Народнай Грамады, а Сяргей заявіў пра свой намер вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты ў межах гэтай стратэгіі.
👏3❤1
Forwarded from STATKEVICH M
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
АНАНІМНАСЦЬ ЯК ПАПРОК

Наступная наша дыктарка, беларуская палітуцякачка, таксама ўзяла ўдзел у акцыі салідарнасці з незалежнымі беларускімі выдавецтвамі ў выгнанні, іх чытачамі тут і са мной як аўтарам кнігі "І гэта ўсё ў табе" ды прадставіла сваю аўдыёверсію аднаго з фрагментаў кнігі. Яна прасіла не называць сваё імя, бо не пачуваецца ў бяспецы нават у замежжы.

Я лічу глыбока сімвалічным, што яна абрала для агучвання фрагмент маёй кнігі, прысвечаны інстынктам гонару, годнасці і сумлення. Напэўна, у гэтым ёсць пэўны папрок і напамін пра гэтыя якасці беларускім мужчынам. Бо гэта мы дапусцілі, што нашы прыгожыя, пяшчотныя, адчувальныя і ні ў чым не вінаватыя жанчыны баяцца за сябе ды сваіх блізкіх не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Што сотні з іх знаходзяцца ў зняволенні толькі за слова падтрымкі, спагады да пацярпелых ці абурэння парушэннем чалавечых і прававых нормаў.

Даём ёй слова.
Інфармацыйны пункт Рады Еўропы для беларусаў у Вільні: задума ёсць, працы няма

13 лістапада 2024 года ўрад Літоўскай Рэспублікі і Рада Еўропы падпісалі пагадненне аб стварэнні ў Вільні інфармацыйнага пункта Рады Еўропы для беларусаў.

Паводле паведамлення LRT, пункт задуманы як рабочы інструмент з каардынатарам, які адказваў бы на запыты людзей. Пляцоўка выкарыстоўвалася б для мерапрыемстваў у рамках «плана дзеянняў» Кантактнай групы Рады Еўропы па Беларусі. Сярод прыярытэтаў — падтрымка журналістаў, юрыстаў і актывістаў.

Тым часам на практыцы сітуацыя выглядае інакш. Актывісты партыі «Народная Грамада» спрабавалі трапіць у пункт больш за 10 разоў — і кожны раз безвынікова. Пункт быў закрыты, каардынатара не было. Не знайшлося і тэлефона, каб звязацца з адказнымі і даведацца пра час працы.

Выснова напрошваецца сама: на словах шмат гаворыцца пра падтрымку беларусаў, пра створаныя кантактныя групы і планы дзеянняў. А на справе нават інфармацыйны пункт Рады Еўропы для беларусаў не працуе.
🔥4💊1
Forwarded from STATKEVICH M
ПОЛЬСКІ ЎРОК ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ
Сёння меў магчымасць павіншаваць польскі народ у асобе афіцыйных прадстаўнікоў Польскай дзяржавы з нацыянальным святам - Днём незалежнасьці. Палякі, якія за апошнія 200 год тройчы пазбаўляліся незалежнасці - расійскім царызмам, германскім нацызмам і савецкім камунізмам, кожны раз аднаўлялі яе. Іх досвед вучыць нас, беларусаў, што нацыю, якая захоўвае сваю гістарычную памяць і ўласную мову, нельга знішчыць ці скарыць назаўсёды.
❤9
Беларускія стартапы ў сферы аховы здароўя — гэта не толькі ідэі, але і рэальны патэнцыял для Літвы і Еўропы. Таму гэтая тэма патрабуе размовы на ўзроўні палітычных рашэнняў.

Прадстаўнікі партыі “Народная Грамада” абмеркавалі з дэпутатам Еўрапейскага парламента Віцянісам Андрукайцісам праблемы стварэння і прасоўвання такіх праектаў, а таксама іх карысць для Літвы і Еўропы.

Беларускія медыцынскія стартапы сутыкаюцца з шэрагам выклікаў: ад доступу да фінансавання і складанасцяў з рэгістрацыяй да недахопу менторскай падтрымкі і магчымасцяў для выхаду на еўрапейскі рынак. Абмеркавалі, як гэтыя бар'еры пераадолець і якія механізмы падтрымкі могуць быць карыснымі.

Асобна закранулі каштоўнасць такіх праектаў для Літвы і Еўропы: новыя тэхналагічныя рашэнні ў ахове здароўя, стварэнне працоўных месцаў, умацаванне супрацоўніцтва паміж краінамі.

Дзякуй за змястоўную размову і ўвагу да тэмы.
👍4💊1
Forwarded from STATKEVICH M
Зіма прыйшла
❤2